Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы абышлі супернікаў з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Усяго ў першым этапе спаборніцтваў «Кубак ВНУ г. Гродна па спартыўным арыентаванні», а таксама «Кубак ВНУ г. Гродна па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы пешаходнага турызму», якія прайшлі базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, прынялі ўдзел 7 каманд. Купалаўскі ўніверсітэт быў прадстаўлены трыма камандамі, у складзе якіх выступалі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта фізічнай культуры і фізіка-тэхнічнага факультэта.
У спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні 1 месца заняла каманда «ГрДУ-2». Перамогу ў асабістых спаборніцтвах сярод дзяўчат атрымала студэнтка факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Віялета Чуйкова, другое месца заняла студэнтка факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Карына Аверук, бронза ў студэнткі факультэта гісторыі, камункацыі і турызму Вольгі Макаравай.
На мужчынскай дыстанцыі перамогу атрымаў прадстаўнік Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Павел Талочка, срэбра ў студэнта факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгенія Карытца, 3 месца ў студэнта фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Кірыла Саковіча.
У спаборніцтвах па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы пешаходнага турызму золата заваявала каманда ГрДУ, у склад якой увайшлі студэнты факультэта фізічнай культуры.
У асабістым першынстве сярод мужчын па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы пешаходнага турызму перамогу атрымаў студэнт факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Палтарак, а ў жаночай групе срэбра заваявала студэнтка факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Дабрынская.
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы стали победителями в первом этапе межвузовских соревнований по спортивному ориентированию и туристско-прикладному многоборью в технике пешеходного туризма