Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра філасофіі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны праблемы глабальна свету, глабалізацыі сусветнай эканомікі, разгледжаны феномены глабальнага капіталізму, каляровых рэвалюцый і іншыя. Асаблівую цікавасць выклікалі даклады, прысвечаныя праблемам кланавання чалавека, пытанням эўтаназіі і прагнозах спартыўнай будучыні.
Удзельнікі канферэнцыі вялі актыўны дыялог, зацікаўлена і адкрыта выказвалі меркаванні па самых актуальных пытаннях сучаснага грамадства. Былі зроблены высновы аб неабходнасці павышэння ўзроўню гуманітарнай падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў вышэйшай школе для таго, каб аб'ектыўна складаныя працэсы сучаснасці былі даступныя для крытычнага аналізу спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па-за залежнасці ад профілю атрыманай адукацыі.