Адкрыццё навуковага форуму адбылося 17 мая.
З прывітальным словам ад імя гарадской улады выступіў старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў. Ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта павітаў удзельнікаў форуму прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Гачко, а таксама доктар палітычных навук, прафесар, загадчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Віктар Ватыль.
У канферэнцыі, якая праходзіць 17-18 мая, бяруць удзел прадстаўнікі 19 краін: Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Канады, Кітая, Кыргызстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Туркменістана, Украіны, Францыі , Эквадора, Японіі.
У рамках пленарнага і секцыйнага паседжанняў навукоўцы абмяркоўваюць пытанні глабалізацыі і рэгіянальнай інтэграцыі, геапалітычных сусветных праблем, палітыка-прававога рэгулявання рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў, ідэйна-сімвалічнага дыскурсу ў прасторы рэгіянальнай інтэграцыі, IT-прасторы і рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў і іншыя.