Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў прайшла 18 мая ў БДПУ імя Максіма Танка.
Ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел старшыня аргкамітэта конкурсу, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Богуш, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін, акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Валянцін Арловіч, рэктар БДПУ Аляксандр Жук.
У 2017 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел амаль 4 тыс. чалавек з усёй Беларусі. Званне лаўрэата конкурсу атрымалі 55 аўтараў і 30 суаўтараў, сярод якіх два прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У іх ліку выпускніца магістратуры факультэта біялогіі і экалогіі Вераніка Кірэй, навуковы кіраўнік - загадчык кафедры экалогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Галіна Юхневіч, і выпускнік магістратуры факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксей Даронін, навуковы кіраўнік - загадчык кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Кадан.
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.