Напярэдадні Дня абароны дзяцей на базе ДУА «Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку» студэнтамі-валанцёрамі ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з навучэнцамі школы быў арганізаваны канцэрт «Хвіліна славы».
У сваіх выступах удзельнікі паказалі сябе таленавітымі вакалістамі, танцорамі і музыкамі. Кожны ўдзельнік «Хвіліны славы» атрымаў грамату ўдзельніка. Лепшыя нумары былі ўдастоены «Кубка пераможцы» і салодкіх прызоў ад ПА / РК ГА БРСМ.
Арганізатар мерапрыемства - Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Цэнтра аховы здароўя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.