Тэматычная інтэрактыўная пляцоўка ГрДУ імя Янкі Купалы будзе арганізавана каля галоўнага корпуса ўніверсітэта.
Працу пляцоўкі пачне акцыя «Родныя вобразы», у рамках якой удзельнікі праекта «Жывая гісторыя» паўстануць у вобразах гістарычных асоб і выдатных дзеячаў Гродзеншчыны і Беларусі, прачытаюць вершы на беларускай мове і правядуць пазнавальныя віктарыны на тэмы «Гісторыя фестывалю», «Шматнацыянальны Гродна», «Народная мудрасць жыве ў стагоддзях». Замежныя студэнты, сярод якіх грамадзяне Кітая, Въетнама, Туркменістана, раскажуць гасцям пра асаблівасці свайго побыту, навучаць вырабляць упрыгожванні ручной працы, запросяць прадэгуставаць стравы нацыянальнай кухні.
Любы жадаючы зможа стаць не толькі гледачом, але і ўдзельнікам інтэрактыўнай пляцоўкі. Так, студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы навучаць гасцей арабскай і кітайскай каліграфіі, запросяць выканаць народныя танцы і песні, правядуць майстар-клас па стварэнні арыгамі і хэнд-мэйд упрыгожванняў.
Для самых маленькіх гасцей «Студэнцкага карагода» будуць працаваць 4 міні-пляцоўкі, у рамках якіх дзеці змогуць прыняць удзел у конкурсе малюнкаў, адгадаць загадкі, і зрабіць тэматычныя вырабы. Самыя актыўныя малыя атрымаюць салодкія прызы.
Тэматычная інтэрактыўная пляцоўка «Студэнцкі карагод» будзе працаваць 2 чэрвеня па вуліцы Ажэшка, 22 каля галоўнага корпуса ўніверсітэта.
З праграмай мерапрыемстваў «Студэнцкага карагода» можна азнаёміцца у дадатку.