Круглы стол «Сацыяльныя інавацыі ў рэгіянальным кантэксце: сацыяльна-эканамічнае развіццё прыгарадных тэрыторый і павышэнне якасці жыцця» адбудзецца на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Мерапрыемства, якое падвядзе вынікі першага этапу беларуска-літоўскага навуковага даследавання "Сацыяльныя інавацыі ў рэгіянальным кантэксце: сацыяльна-эканамічнае развіццё прыгарадных тэрыторый (з нізкім узроўнем урбанізацыі) і павышэнне якасці жыцця" і чарговага года працы Каардынацыйнага савета па падрыхтоўцы кадраў ФЭУ, пройдзе 1 - 2 чэрвеня. Удзел у ім возьмуць прадстаўнікі акадэмічнай навукі і бізнэс асяроддзя беларускіх і замежных даследчыкаў.
Так, дэкан факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая раскрые тэму развіцця эканамічнага адукацыі на факультэце эканомікі і кіравання сумесна з прадпрыемствамі-заказчыкамі кадраў, загадчык аддзела макраэканамічнай і фінансавай палітыкі Інстытута эканомікі НАН Беларусі Аляксандр Лучанок раскажа пра ўплыў эканамічнай культуры на рэгіянальную дзелавую актыўнасць, загадчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Лі Чон Ку асветліць пытанне нацыянальнага вопыту стварэння і ўкаранення сацыяльных інавацый. Таксама ў працы круглага стала прадугледжаны відэамасты з Шаўляйскім універсітэтам (Літоўская Рэспубліка) і Нацыянальным тэхнічным універсітэтам Украіны «Кіеўскі палітэхнічны інстытут» (Рэспубліка Украіна). Прадстаўнік Літвы, прафесар кафедры бізнесу і дзяржаўнага кіравання Тэадорас Тамошюнас, раскрые ўдзельнікам праблему сацыяльных інавацыі ў рэгіянальным кантэксце на прыкладзе Літоўскай Рэспублікі, а Людміла Шульгіна, прафесар кафедры менеджменту Кіеўскага палітэхнічнага інстытута, раскажа аб гарманізацыі стандартаў адукацыі Украіны як сацыяльнай інавацыі і фактары якасці жыцця.
У той жа час на круглым стале будзе прадстаўлены аўтарскі падыход да ацэнкі інстытуцыйных умоў развіцця сацыяльных інавацый, паведамлена пра асноўныя вынікі кампаратыўнага аналізу сучаснага стану, ацэнкі агульных і спецыфічных праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў і гарадоў у Беларусі і Літве, інстытуцыйнай структуры і ключавых кампанентаў практыкі рэгулявання рэгіянальнага і гарадскога развіцця, а таксама дадзена бачанне перспектыў удасканалення рэгіянальнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі абмяркуюць праблемы фарміравання ў рэгіёнах краіны інфраструктуры падтрымкі сацыяльна арыентаваных некамерцыйных арганізацый, вызначэння іх статусу, відаў дзейнасці, крытэрыяў аднясення да iх у парадку, прадугледжаным для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Больш падрабязна з працай круглага стала можна азнаёміцца у праграме мерапрыемства.