Купалаўцы працуюць у педагагічных, сэрвісных, будаўнічых і вытворчых атрадах.
Да працы ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Гродзенскай вобласці ўжо прыступілі дзевяць студэнцкіх педагагічных атрадаў у колькасці 114 чалавек. Студэнты працуюць у аздараўленчых лагерах «Дружба», «Зорька юбилейная», «Наука-2» Гродзенскага раёна, "Вясёлка" Карэліцкага раёна, дзіцячых аздараўленчых лагерах "Сузор'е", "Купалінка", "Азёры", "Касмадром" Шчучынскага раёна, Смаргонскім лагеры «Арляня».
Акрамя таго, 73 прадстаўніка ГрДУ імя Янкі Купалы і Ваўкавыскага каледжа ўніверсітэта - байцы студэнцкага атрада «Дзеці Нёмана» - у складзе педагагічнага і сэрвіснага атрадаў праводзяць працоўны семестр на беразе Чорнага мора ў Анапе. У дзіцячым спартыўным аздараўленчым комплексе "Жамчужына Расіі" студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў летні перыяд працуюць шосты год.
Студэнты двух вытворчых атрадаў гэтым летам будуць працаваць укладчыкамі-пакавальнікамі марожанага на ААТ «Малочны Мір». Гэтым летам байцы двух атрадаў будуць працаваць ва ўніверсітэце. Адзін з іх будзе працаваць у прыёмнай камісіі, другі - будзе рыхтаваць да новага навучальнага года аб'екты ўніверсітэта.
У дзесяці будаўнічых і адзінаццаці сэрвісных атрадах гэтым летам папрацуюць больш за 280 чалавек. Дарэчы, тры з іх ужо завяршылі сваю працу. У іх ліку два будаўнічых, якія працавалі ў ТАА «Падмурак-Буд», і адзін сэрвісны, які забяспечваў арганізацыйнае суправаджэнне цэнтралізаванага тэсціравання.
Варта адзначыць, што кожны год каля тысячы студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта працуюць у складзе розных атрадаў.