Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працавалі ў дзіцячым спартыўным аздараўленчым комплексе «Жамчужына Расіі» (г. Анапа, РФ) у складзе педагагічнага і сэрвіснага атрадаў.
Як распавялі самі студэнты, яны атрымалі новыя прафесійныя навыкі, знайшлі сяброў з Расіі ну і, вядома ж, адпачылі падчас падарожжаў, экскурсій і іншых мерапрыемстваў.
У гэтым годзе студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў шосты раз у складзе педагагічнага і сэрвіснага атрадаў маюць магчымасць правесці працоўнае лета на беразе Чорнага мора ў дзіцячым спартыўным аздараўленчым комплексе «Жамчужына Расіі».
У цяперашні час у «Жамчужыне Расіі» працуюць яшчэ 58 купалаўцаў у складзе студатрадаў.