Валанцёрскі атрад ГрДУ імя Янкі Купалы «Добрае сэрца», а таксама актывісты БРСМ прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі храма Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне 16 жніўня.
Акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі», у рамках якой адбылося мерапрыемства, якое праходзіць штогод на працягу пяці гадоў. Мэтай акцыі з'яўляецца знаёмства моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай рэлігійных канфесій, выхаванне і развіццё ў маладога пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў.