У рамках пасяджэння, якое адбылося 27 жніўня, прайшлі выбары старшыні, намеснікаў і сакратара Каардынацыйнага савета.
У выніку галасавання старшынёй савета стала студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Галанцова. Намеснікамі старшыні былі абраны студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Аляксей Аборын і студэнтка 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандра Слуцкая, сакратаром стала студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі Дар'я Вядзёрчык.