У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з сямі ўніверсітэтаў Беларусі.
На вучэбна-спартыўнай базе ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся чэмпіянат ваенных факультэтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі па ваеннаму пяцібор'ю, якое ўключала ў сябе стральбу з АК-74, плаванне на 50 м, пераадоленне паласы перашкод, бег на 8 км.
У склад каманды ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Павел Кірмель, курсант 4 курса Уладзіслаў Крыштаповіч, сяржант 4 курса Уладзіслаў Росал, курсанты 2 курса Максім Копаць, Аляксандр Буцько, Аляксандр Кузьменка.
Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых маёр Павел Кірмель.