Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Грамадскае аб'яднанне «Гродзенскі яўрэйскі абшчынны дом "Менора"» і Цэнтр міждысцыплінарных даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы.
У рамках круглага стала абмеркавалі вывучэнне халакоста ў беларускай гістарыяграфіі, у гістарыяграфіі ФРГ, былі прадстаўлены асноўныя крыніцы па гісторыі Халакоста на Гродзеншчыне ў фондах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. Асаблівую дыскусію выклікалі даклады, прысвечаныя лёсу яўрэяў горада Пінска і яўрэйскаму супраціву на тэрыторыі Беларусі. Таксама ўвазе прысутных былі прадстаўлены даклады пра антысемітызм. Адным з ключавых пытанняў стала абмеркаванне беларускага вопыту выкладання тэмы Халакосту.
Па выніках выступленняў спікераў былі акрэслены найбольш істотныя напрамкі, звязаныя з вывучэннем гісторыі Халакоста як у рэгіянальным, так і ў дзяржаўным маштабе, а таксама вызначыліся ключавыя моманты па захаванню памяці аб ахвярах Халакоста.