Мерапрыемства адбылося 24 верасня ў Мінску базе Дзяржаўнага прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік".
Выстава аб'яднала 16 кітайскіх устаноў адукацыі правінцыі Хубэй - педагагічныя, інжынерныя і медыцынскія ўніверсітэты, каледжы і ліцэі, якія ўваходзяць у сусветныя і кітайскія рэйтынгі, - якія прэзентавалі свае адукацыйныя магчымасці для студэнтаў, выпускнікоў і калег з Рэспублікі Беларусь. Ганаровымі гасцямі і спікерамі экспазіцыі сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, намеснік генеральнага дырэктара Дэпартамента па адукацыі правінцыі Хубэй Чжан Цзінь Юань, першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун і спецыяліст аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Назарук.
Як распавяла Алена Апякун, у рамках форуму яго ўдзельнікам былі прэзентаваны навуковы і інавацыйны патэнцыял ГрДУ імя Янкі Купалы, абмеркаваны магчымасці сумеснай падрыхтоўкі на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі, а таксама падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.
У рамках выставы ўдзельнікі даведаліся больш пра культуру і традыцыі Кітая і прынялі ўдзел у майстар-класах.