У спаборніцтвах, якія прайшлі з 21 па 23 верасня, прынялі ўдзел каманды Беларусі, Польшчы і Расіі.
Золата заваявала каманда «Зборная Рэспублікі Беларусь», серабро ў «Камунальнік-ГрДУ», бронзу атрымалі спартсменкі клуба «Мінчанка - 2». Таксама былі вызначаны месцы па-за тройкі лідэраў. Чацвёртай стала каманда «Камунальнік-ГрДУ-2», на пятым - «Акадэмія валейбола Беластока» з Польшчы, шостае месца дасталася камандзе «Калінінград» з Расіі.
Нагадаем, што арганізатарамі VII-га Міжнароднага турніру па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Максімавіча Карчэўскага выступілі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі валейбольны клуб «Камунальнік». Актыўную дапамогу ў арганізацыі турніру аказваў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Даведачна
Карчэўскі Уладзімір Максімавіч - дацэнт, выдатнік фізічнай культуры СССР (1974), заслужаны трэнер БССР (1992), выдатнік адукацыі Беларусі (1996), заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
У.М. Карчэўскі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працаваў на пасадах загадчыка кафедры спартыўных гульняў, дэкана факультэта фізічнай культуры.
За плённую дзейнасць у галіне адукацыі, фізічнай культуры і спорту В.М. Карчэўскі быў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2007), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2009).
Больш падрабязна пра турнір можна даведацца па спасылцы.