На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 10 кастрычніка 2018 года, прысуджаны вучоныя ступені кандыдата навук выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вучоная ступень кандыдата педагагічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Алене Бэкман.
Вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана выкладчыку кафедры англійскай філалогіі Аляксандры Мерчы.