У намінацыі «Я ганаруся сваёй малой радзімай» першае месца заваявалі выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія на момант падачы конкурсных матэрыялаў навучаліся ва ўніверсітэце.
У роліку «Што для цябе Беларусь», падрыхтаваным выпускнікамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Яўгенам Сідарам, Дар'яй Гаўрыльчук, Анастасіяй Шаўловіч і Юліянай Амбрушкевіч, замежныя і беларускія студэнты распавялі пра тое, што для іх значыць Беларусь.
Таксама журы вызначыла пераможцаў у 11 намінацыях. Канкурсанты распавялі пра гістарычныя месцы, прыроду, пра людзей, якія кожны дзень стваралі і ствараюць уласную малую радзіму, клапоцяцца пра яе. У катэгорыі «Лепшы прэзентацыйны ролік раёна і горада» пераможцам стаў Санаторны яслі-сад №95 горада Гродна, у намінацыі «Славутасці Гродзеншчыны» першае месца у вучаніцы Панямуньскага дзіцячага дома горада Гродна Арыны Кананенка, лепшым прэзентацыйным ролікам арганізацыі стала праца Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы, а ў намінацыі «Жыццё выдатнай сям'і» першае месца атрымаў ролік рэдакцыі газеты «Астравецкая праўда». Пераможцы таксама былі абраныя яшчэ ў 7 намінацыях, прысвечаных відэа-аповедам аб нашым багацці роднага краю.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Каардынацыйны Савет структур палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама абласныя арганізацыі «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын» і БРСМ.