Мерапрыемствы праходзяць у рамках размеркавання выпускнікоў.
Намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Генец, намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Рыгоравіч Неўгень, галоўны інспектар аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Наталля Іосіфаўна Мулярчык, намеснік начальніка Ленінскага аддзела дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню Аляксандр Іванавіч Сях, намеснік камандзіра батальёна міліцыі Кастрычніцкага аддзела дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Валер'евіч Тарачкін, інспектар па кадрах ААТ «Гроднааўтасервіс» Вольга Мікалаеўна Дробат і намеснік начальніка Ленінскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзмітрый Ігаравіч Габрыельчык сустрэліся са студэнтамі выпускных курсаў факультэтаў інавацыйных тэхналогій машынабудавання і гісторыі, камунікацыі і турызму. Выпускнікі атрымалі вычарпальную інфармацыю аб умовах працаўладкавання і працы, пра магчымасці кар'ернага росту, ільготах, якія даюць маладым спецыялістам у дадзеных арганізацыях.
Адкрываючы мерапрыемства, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Аляксеевіч Гачко адзначыў, што сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў у сценах ГрДУ імя Янкі Купалы сталі традыцыйнымі, а таксама выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва як пры рэалізацыі навучальнага працэсу ў рамках канцэпцыі практыка-арыентаванай адукацыі, так і пры вырашэнні пытанняў, звязаных з размеркаваннем і працаўладкаваннем выпускнікоў.
–Апошнія два гады ў ГрДУ імя Янкі Купалы практыкуюцца сустрэчы і круглыя сталы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый-заказчыкаў кадраў, каб студэнты маглі атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з першым месцам працаўладкавання, патрабаваннямі, якія вылучаюць працадаўцы, і пазнаёміцца са спецыфікай працоўнай дзейнасці. Важна тое, што заказчыкі кадраў вельмі актыўна адгукаюцца на такія ініцыятывы, дзякуючы чаму выпускнікі адчуваюць сваю запатрабаванасць і значнасць, - адзначыў Генадзій Аляксеевіч.
– Мы вельмі зацікаўлены ў выпускніках ГрДУ імя Янкі Купалы: па-першае, гэта высокі ўзровень падрыхтоўкі, па-другое, нам важна, што яны ведаюць спецыфіку рэгіёна, - падкрэсліў намеснік начальніка УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, палкоўнік міліцыі Ігар Мікалаевіч Генец. – А насіць форму заўсёды было прэстыжна для мужчын, - дадаў Ігар Мікалаевіч.
Па словах саміх студэнтаў, такія сустрэчы спрыяюць знаёмству з прадстаўнікамі арганізацый і абмену кантактамі, а асабістая сустрэча з наймальнікам значна больш эфектыўна, чым апасродкаваныя зносіны.
Варта адзначыць, што купалаўцы праявілі асаблівую цікавасць да пытанняў размеркавання і крытэраў прыёму на працу.
Наступная сустрэча з заказчыкамі кадраў адбудзецца на факультэце матэматыкі і інфарматыкі і фізіка-тэхнічным факультэце ў ГрДУ імя Янкі Купалы 29 кастрычніка.