Удзел у спаборніцтвах, якія праходзілі ў Полацку, прымалі спартсмены з усёй Беларусі.
Студэнт чацвёртага курса ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Раман Грыцук заняў другое месца ў абсалютнай вагавай катэгорыі і выканаў майстра спорту па барацьбе дзюдо. Трэнер спартсмена - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іван Шарко.