Бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы стаў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Вадзім Ліхарад.
Вадзім Ліхарад заняў трэцяе месца ў вагавай катэгорыі 73 кг, падняўшы ў суме вагу 343 кг. Чэмпіёнам свету ў катэгорыі да 73 кг стаў Шы Чжыон (Кітай) - 360 кг. Срэбным прызёрам стаў Вон Чжэонсік (Паўднёвая Карэя) - 348 кг.
Даведачна:
Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы праходзіць у Ашхабадзе з 1 па 10 лістапада. Удзел у найбуйнейшых інтэрнацыянальных спаборніцтвах прымуць каля 800 спартсменаў з 100 дзяржаў.
Па матэрыялах БЕЛТА і ўлас. інф.