Міжнародны навукова-адукацыйны форум маладых перакладчыкаў "Моўная асоба і пераклад" прайшоў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 15-16 лістапада.
ГрДУ імя Янкі Купалы на форуме прадставілі студэнткі 1-2 курсаў спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Дар'я Якімовіч, Карына Леваненя, Крысціна Панамарова, Марыя Іванова, Улада Кулеш, Кацярына Карацінская, Паліна Садзюк, Кацярына Дзедушкіна, Ангеліна Жук, Юлія Лінкевіч і Паліна Савянок. Мерапрыемства стала пляцоўкай для абмену вопытам паміж практыкамі і будучымі спецыялістамі ў галіне перакладчыцкай дзейнасці.
Падчас форуму адбыліся майстар-класы па перакладзе, семінары і псіхалагічныя трэнінгі. Студэнты даведаліся аб юрыдычных аспектах перакладчыцкай практыкі, асаблівасцях пісьмовага і паслядоўнага перакладу, разгледзелі рэсурсы самаадукацыі перакладчыка.
У рамках навукова-даследчага сектара былі арганізаваны пяць тэматычных секцый: «Актуальныя пытанні тэорыі мовы і перакладазнаўства», «Пераклад у прафесійнай дзейнасці», «Мова, асоба і міжкультурная камунікацыя», «Лінгвастылістычныя і прагматычныя аспекты перакладу» і «Пытанні ўзаемадзеяння культур у мастацкім перакладзе», на якіх выступілі з дакладамі маладыя даследчыкі. Даклад Кацярыны Дзедушкінай быў адзначаны дыпломам другой ступені.