Алімпіяда прайшла ўпершыню ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка і была прысвечана Году малой радзімы.
Творчае спаборніцтва праходзіла ў тры этапы. У рамках першага адборачнага тура удзельнікам было прапанавана прайсці онлайн тэсціраванне. Падчас другога і трэцяга этапу адбыліся конкурсы творчых праектаў.
У другі тур алімпіяды прайшлі студэнткі другога курсу спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" факультэта мастацтваў і дызайну Дар'я Бузун, Ксенія Пляскайціс і Юлія Ванішэўская.
Ксенія Пляскайціс з творчым праектам «Мой Гродна» выйшла ў фінал алімпіяды і заняла першае месца ў намінацыі «Выяўленчая творчасць» (жывапіс, графіка).
Кіраўнік праекта - старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Жанна Сідаровіч.