IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Арыентаванне ў Беларусі: перспектывы развіцця і міжнароднае супрацоўніцтва» прайшла 1-2 снежня.
Даследчыкі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Германіі абмеркавалі перспектывы развіцця арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь, уплыў сродкаў масавай інфармацыі на маркетынг спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні, выкарыстанне IT-тэхналогій пры правядзенні спаборніцтваў, метады і прыёмы навучання спартыўнаму арыентаванню на факультатыўных занятках. Таксама былі разгледжаны фактары прывабнасці спартыўнага арыентавання і актыўнага турызму, рэкрэацыйны патэнцыял спартыўнага арыентавання і іншыя актуальныя пытанні ў сферы дадзенага віду спорту.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі клуб спартыўнага арыентавання «Кронан» і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.