Заключны тур трэцяга AR-марафона па стварэнні праектаў з выкарыстаннем тэхналогій дапоўненай рэальнасці, нейронавых сетак і штучнага інтэлекту прайшоў на факультэце матэматыкі і інфарматыкі 20 снежня.
Марафон праводзіўся пад эгідай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Інтэлект-Абарона» кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі.
Як адзначыў куратар AR-марафона, выкладчык-стажор кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Андрэй Урбановіч, з кожным годам расце колькасць зацікаўленых у рэалізацыі ўласных ідэй удзельнікаў AR-марафону. Фіналістамі трэцяга AR-марафону сталі 8 каманд, якія прадставілі свае ідэі ў рэальныя алгарытмы, распрацавалі дызайн і напісалі праграмны код для праграм.
Праекты, прадстаўленыя на AR-марафон-2018, могуць быць ужытыя ў розных сферах. У прыватнасці, былі прэзентаваныя распрацоўкі для дэтэктавання і распазнавання людзей у відэаструмені, для знаёмства абітурыентаў з універсітэтам і вывучэння яго малавядомых месцаў, для пошуку для пошуку прапаўшых сабак, паляпшэння якасці фатаграфій, менеджменту службовых абавязкаў супрацоўніка ІТ-кампаніі, а таксама гульнявыя прыкладання.
Конкурсныя работы ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі загадчык кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Аляксандр Кадан, тэхнічны дырэктар кампаніі «Вайзор Геймз» (г. Мінск) Андрэй Кузьмін, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Лівак, намеснік дэкана факультэта Таццяна Ванькова, выкладчык-стажор кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Андрэй Урбановіч, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі і супрацоўнік «Вайзор Геймз» Зміцер Болдак.
Пераможцам AR-марафону стала каманда «ChristmasTeam» у складзе студэнткі 5 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Таццяны Гаркавик і студэнткі 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Міланы Яваш. Другое месца заняла каманда «The Romanets Tech», у якую ўвайшлі студэнты 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Павел Раманец, Аляксандр Леваненя, Аляксей Дзяшко, Андрэй Дашкевіч. На трэцім месцы - каманда студэнтаў 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Антона Ляскевіча і Максіма Насалевіча «Dog Breeds».
Як распавялі ўдзельнікі AR-марафона, мерапрыемствы такога тыпу дазваляюць вывучыць новыя тэхналогіі, стварыць уласны паўнавартасны ІТ-прадукт, увасобіўшы новыя ідэі ў жыццё, набыць вопыт працы ў камандзе, а таксама паспрабаваць сябе ў ролі не толькі распрацоўніка, але і дызайнера праекта.