Спаборніцтвы пройдуць з 15 па 30 студзеня.
Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будуць змагацца ў васьмі відах спорту. У іх ліку бадмінтон, баскетбол, валейбол, дартс, міні-футбол, настольны тэніс, шахматы, шашкі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступяць прафсаюзны камітэт работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы і Спартыўны клуб.
Удзел у Спартакіядзе сярод работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы могуць прыняць усе жадаючыя. Заяўкі для ўдзелу прымаюцца па адрасе вул. Захарава 32, каб. 17 і па тэлефоне 75 34 50.
Расклад спаборніцтваў глядзіце тут.