На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 6 лютага 2019 года, прысуджана вучоная ступень кандыдата навук супрацоўнікам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук прысуджана вядучаму спецыялісту Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, старэйшаму выкладчыку кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Юліі Федосавай.
Вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук прысуджана метадысту навучальнага аддзела Вучэбна-метадычнага ўпраўлення, выкладчыку кафедры міжнароднага права Вользе Дробыш.