Лыжныя эстафеты адбыліся ў рамках рэспубліканскага зімовага спартыўна-масавага мерапрыемства «Беларуская лыжня» 9 лютага.
У рамках мерапрыемства прайшлі лыжныя эстафетныя гонкі сярод каманд Кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, каманд цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў, каманд вышэйшых навучальных устаноў, а таксама масавыя старты.
Удзел у лыжнай эстафетнай гонцы 4 х 2,5 км сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі прынялі 20 каманд. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Жанна Муханкіна, студэнты 4 курса факультэта фізічнай культуры Алена Камарова, Іван Лобач, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Дзмітрый Далгашэеў, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандр Мінько пад кіраўніцтвам намесніка начальніка спартыўнага клуба Валерыя Матузова. Трэнер спартсменаў - дацэнт кафедры спартыўных гульняў Юрый Сак. Удзельнікам забегу ўручаны памятныя медалі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.