Мерапрыемства праходзіць з 14 па 16 лютага ў Палацы мастацтва ў Мінску.
На выставе будучыя абітурыенты змогуць вызначыцца або пазнаёміцца з ужо абраным універсітэтам, даведацца аб спектры адукацыйных паслуг у беларускіх вышэйшых навучальных установах і іншых краінах. Экспазіцыі накіраваны на студэнтаў і выпускнікоў, якія плануюць атрымаць другую вышэйшую адукацыю: прадстаўнікі ўніверсітэтаў прадставяць праграмы дадатковай і паслядыпломнай адукацыі, курсы па павышэнні кваліфікацыі і раскажуць аб правілах прыёму для тых, хто паступае на другую вышэйшую. На выставе таксама прадстаўлены адукацыйныя цэнтры і моўныя курсы.
На пляцоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будучыя абітурыенты і іх бацькі змогуць даведацца пра адукацыйную, навуковую, творчую і спартыўную дзейнасць установы, атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра факультэты і спецыяльнасці, правілы прыёму ва ўніверсітэт. Акрамя таго, дзеці змогуць пагутарыць з выкладчыкамі і кіраўнікамі навучальных кірункаў.
У гэтым годзе на пляцоўках выставы прадстаўлена больш за 100 універсітэтаў, каледжаў, ліцэяў, школ па вывучэнні замежных моў, адукацыйных курсаў з дзевяці краін: Беларусі, Германіі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Польшчы, Расіі, Францыі і Чэхіі.
Аб сваіх навучальных праграмах распавядаюць і замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. На выставе працуюць прадстаўнікі ўніверсітэтаў з Вялікабрытаніі, Кіпра, Германіі, Расіі, Францыі і іншых краін. На стэндах замежных партнёраў можна даведацца пра асаблівасці паступлення, магчымасці навучання, візавай падтрымцы і акадэмічным абмене студэнтамі.