На Плошчы ўніверсітэцкага сцяга сабраліся студэнты ўсіх факультэтаў, каб павіншаваць універсітэт з Днём нараджэння.
Са словамі прывітання да купалаўцам звярнулася начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава. Яна пажадала ім новых творчых ідэй, каб час вучобы ва ўніверсітэце быў лепшым перыядам у жыцці.
Крэатыўныя віншавальныя крычалкі прагучалі ад студэнтаў кожнага факультэта. Скончылася мерапрыемства агульным фота ўдзельнікаў акцыі, якія сталі ў выглядзе лічбы 79.