Стаць удзельнікамі сустрэчы, якая адбудзецца 21 сакавіка, могуць як выкладчыкі, супрацоўнікі, аспіранты і магістранты ГрДУ імя Янкі Купалы, так і іншых Гродзенскіх універсітэтаў.
У рамках семінара ўдзельнікі абмяркуюць уплыў паказчыкаў навуковай дзейнасці на пазіцыі ўніверсітэта ў міжнародных рэйтынгавых сістэмах. Будзе разгледжана структура адкрытай навукі, раскрытая тэма сацыяльных сетак і альтметрыкі ў ацэнцы значнасці навуковай публікацыі, а таксама выкарыстанне ScienceDirect і Scopus пры падрыхтоўцы навуковага артыкула і падборы часопіса.
Пачатак семінара ў 13.30 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218.
З іншымі навінамі Навуковай бібліятэкі ўніверсітэта можна азнаёміцца на сайце.