Цыкл спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я» адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы 20 сакавіка ў рамках грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».
Удзел у спаборніцтвах прынялі 5 каманд: каманды фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта инавацыйных тэхналогій машынабудавання, а таксама каманды гімназіі №6 і №7 г. Гродна, якія прадстаўлялі каманды аддзелаў адукацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада.
Падчас спаборніцтваў дзеці і іх бацькі бегалі ў мяхах, гулялі ў хакей, сямейны баскетбол, фітбол, скакалі ў даўжыню з месца і прымалі ўдзел у інтэрактыўных конкурсах.
Па выніках спартыўных мерапрыемстваў пераможцам стала каманда гімназіі № 6, срэбра ў фізіка-тэхнічнага факультэта, на трэцім месцы - каманда мастацтваў і дызайну, чацвёртае месца дасталася факультэту інавацыйных тэхналогій машынабудавання, а на пятым - гімназія №7.
- Победители соревнований - команда гимназии №6
- Серебро завоевала команда физико-технического факультета
- Бронза досталась команде факультета искусств и дизайна