23 сакавіка выпускнікі змогуць пазнаёміцца з факультэтам, даведацца аб спецыяльнасцях, пагутарыць з выкладчыкамі і студэнтамі.
На кожнай пляцоўцы школьнікі і іх бацькі змогуць атрымаць кампетэнтную кансультацыю ад загадчыкаў кафедрамі і выкладчыкаў. Рабяты пагутараць са студэнтамі і пазнаёмяцца з жыццём факультэта падчас мультымедыйных прэзентацый.
У 11.00 па адрасе: вул. Леніна, 32, ауд.3 на пляцоўцы спецыяльнасці «Беларуская філалогія» адкрыецца выстава студэнцкіх работ і навуковых прац выкладчыкаў, будзе арганізавана сустрэча з загадчыкам кафедры беларускай філалогіі Алены Садоўскай і студэнтамі факультэта. Рабят таксама запросяць прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні.
У гэты ж час у корпусе ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 332 загадчык кафедры рускай філалогіі Таццяна Аўтуховіч прадставіць абітурыентам спецыяльнасць «Руская філалогія», а пра магчымасці спецыяльнасцяў «Сучасныя замежныя мовы (па напрамках)» і «Рамана-германская філалогія (англійская)» у аўдыторыі 338 раскажа загадчык кафедры англійскай філалогіі Жанна Караткевіч.
У Цэнтры нямецкай мовы і культуры (ауд.337) будзе прэзентавана спецыяльнасць «Рамана-германская філалогія (нямецкая)». У праграме запланаваны выступ загадчыка кафедры рамана-германскай філалогіі Надзеі Уласюк і лектара DAAD, старшага выкладчыка кафедры рамана-германскай філалогіі Максіміліяна Дёрнера, які раскажа пра магчымасці атрымання моўных і адукацыйных стажыровак у Германіі.
У 12.30 ўсіх гасцей філалагічнага факультэта запросяць на выступ дэкана Іны Лісоўскай, які адбудзецца ў 226 аўдыторыі. Іна Самсонаўна раскажа дзецям пра дасягненні выкладчыкаў і студэнтаў, аб універсітэце і факультэце, а таксама аб умовах паступлення.
Варта адзначыць, што тыя школьнікі, якія не змогуць прысутнічаць на Дні адчыненых дзвярэй 23 сакавіка, могуць атрымаць кансультацыю кіраўніцтва факультэта 27 сакавіка ў 15.00 па адрасах: вул. Леніна, 32, аўд. 24 (спецыяльнасць "Беларуская філалогія") і вул. Ажэшкі, 22, аўд. 338 (спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» і «Рамана-германская філалогія (англійская)»).
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэлефонах:
+375 (152) 77-09-64 - Святлана Мікалаеўна Тарасава,
+375 (152) 74-43-81 - кафедра рускай філалогіі,
+375 (152) 74-07-26 - кафедра рамана-германскай філалогіі.
e-mail - d2034@grsu.by.
З усімі навінам філалагічнага факультэта можна пазнаёміцца на сайце.