Конкурс праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» і прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Для таго, каб стаць удзельнікам праекта, неабходна прадаставіць ваенную фатаграфію ўдзельніка вайны ці сямейную фатаграфію ваеннага і пасляваеннага часу свайго сваяка і распавесці яе гісторыю.
Фатаграфіі з кароткім творчым расповедам і заяўку на ўдзел у конкурсе неабходна да 3 мая 2019 года накіраваць поштай у рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Энгельса, 30 (рэдакцыя газеты «7 дней») або па электроннай пошце e-mail: 7days@belta.by.
Журы ацэніць стылістычнае і моўнае майстэрства канкурсантаў, дакладнасць інфармацыі аб удзельніку вайны, арыгінальнасць вобразнай сістэмы твора, асобасны характар успрымання тэмы, творчая індывідуальнасць аўтарскай пазіцыі, арыгінальнасць падачы матэрыялу, наяўнасць аўтарскіх ілюстрацый, фотаматэрыялаў, малюнкаў, крэатыўнасць, унікальнасць, арыгінальнасць, запамінальнасць, якасць выканання прадстаўленай конкурснай работы, адпаведнасць культурным і эстэтычным нормам.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» (УП "БелТА"), установа адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, СТАА «Гейм Стрым».
Будуць названы пяць пераможцаў, якія стануць уладальнікамі каштоўнага падарунка - смартфона Huawei P smart.
Пасля завяршэння конкурсу ўсе працы будуць апублікаваны на сайце frontline.su праекта «Франтавы альбом».
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе і форму заяўкі можна знайсці у дадатку.