Турнір малодшай лігі сярод вучняў 5-7 класаў адбыўся на базе гімназіі № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.
У гэтым годзе Гродзенскую вобласць прадставілі дзве каманды: каманда «Квант» гімназіі № 3 г. Гродна і каманда «Вектар» гімназіі № 10 г. Гродна.
Па выніках алімпіяды каманда гімназіі №3 г. Гродна заваявала дыплом I ступені і кубак абсалютнага чэмпіёна, пацвердзіўшы леташняе званне чэмпіёна і перамогшы каманду гімназіі №41 г. Мінска і ЛНМО (Санкт-Пецярбург). Каманда гімназіі №10 прывезла дыплом III ступені.
Усяго ў інтэлектуальных паядынках змагаліся 20 каманд з Віцебска, Салігорска, Гродна, Мінска, Санкт-Пецярбурга і Масквы.
Пяць дзён юныя матэматыкі вырашалі складаныя задачы і аспрэчвалі варыянты супернікаў. Рабяты з Гродна прадэманстравалі не толькі матэматычныя здольнасці, але і бездакорнае аратарскае майстэрства.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы каманды гімназіі №3, а таксама ў рабоце журы турніру юных матэматыкаў прыняла загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова. Каманду гімназіі №10 трэніравала дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Кулеш.
Варта адзначыць, што з 14 пераможцаў 9 навучаюцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы на курсах «Алімп» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і ў навучальным цэнтры "Школа дакладных навук" факультэта матэматыкі і інфарматыкі.