Малодшая ліга турніру збярэ школьнікаў 5-7 класаў Гродзеншчыны 26-27 красавіка.
Для ўдзелу ў турніры неабходна падаць у аргкамітэт папярэднюю заяўку, якая змяшчае кароткую інфармацыю аб установе адукацыi, дадзеныя пра кіраўніка каманды (Прозвішча, імя, пасада), кантактны тэлефон кіраўніка каманды і e-mail. Заяўка падаецца ў аргкамітэт ў электронным выглядзе.
Турнір праводзіцца ў два этапы.
У рамках завочнага школьнікам неабходна дыстанцыйна вырашыць 6-10 заданняў даследчага характару, якія па дзесяцібальнай шкале ацэніць журы. Сярод крытэрыяў ацэнкі - паўната і арыгінальнасць даследавання, а таксама выразнасць прадстаўлення і абгрунтавання вынікаў.
Фіналісты пакажуць свае веды 26-27 красавіка падчас каманднай экспрэс-алімпіяды «Матэматычная карусель», адборачных тураў і заключных фінальных баёў.
З дадатковай інфармацыяй аб алімпіядзе можна азнаёміцца на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.
Кантакты:
Тэлефон 8- (0152) -72-36-80
Тэлефоны (моб.):
+ 375-29-7814-862 - Карлюкова Ірына Аляксандраўна,
+ 375-29-2869-434 - Дамброўская Таццяна Генадзіеўна.
Электронная пошта: kaf_sovrtex@grsu.by