ГрДУ імя Янкі Купалы на алімпіядзе, якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, прадставілі пяць купалаўцаў.
Па выніках алімпіяды дыпломам першай ступені ўзнагароджана студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Хумалай Атакаева. Граматай таксама адзначана студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Роза Пірліева. Акрамя таго, кожнаму быў уручаны сертыфікат аб удзеле.
Варта адзначыць, што ўдзел у алімпіядзе прынялі 178 замежных студэнтаў з 27 краін, якія вучацца ў беларускіх універсітэтах.
Удзельнікі былі размеркаваны па секцыях у залежнасці ад ўзроўню ведаў мовы, профілю спецыяльнасці (філалагічны і нефілалагічны), акрамя таго, было ўлічана, ці з'яўляецца канкурсант носьбітам рускай мовы.
Удзельнікі выконвалі лексіка-граматычнае заданне, пісалі пераказ з элементамі сачынення і сачыненне, праходзілі аўдзіраванне, чыталі вершы на рускай мове, а таксама прамаўлялі падрыхтаваныя і спантанныя маналогі. Журы ацэньвала лексіка-граматычныя веды рабят, паўнату раскрыцця тэмы, а таксама арыгінальнасць выкладу матэрыялу.
Рыхтавалі каманду ГрДУ імя Янкі Купалы загадчык кафедры рускай мовы як замежнай Ірына Кавінкіна і старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай Галіна Мазько.