Наваселле ў новым інтэрнаце плануюць адзначыць у 2020 годзе.
Гэта будзе сучасны трынаццаціпавярховы будынак на 1030 месцаў. На першым паверсе размесцяцца памяшканні адміністрацыйна-гаспадарчай службы, зала для культурна-масавых мерапрыемстваў і агульнауніверсітэцкая бібліятэка з чытальнай залай. З другога па трынаццаты паверхі запраектаваныя пакоі для пражывання і абслугоўваючыя памяшканні. У двухпакаёвых блоках будуць пражываць чатыры чалавекі - па два ў кожным жылым пакоі. У кожным блоку - пярэдні пакой з кухняй-нішай, санвузел і душавая. Праектам прадугледжана стварэнне пакояў для пражывання інвалідаў.
Па папярэдніх дадзеных кошт работ ацэньваецца ў суму каля Br45 млн. Варта адзначыць, што з 2009 па 2012 гады за кошт уласных сродкаў універсітэт распрацаваў праект студэнцкага гарадка. Была выдзелена тэрыторыя пад забудову, праведзены перанос аб'ектаў і распачата будаўніцтва падмурка інтэрната на 1030 месцаў. Усяго ў 2012 - 2014 гадах універсітэтам было затрачана больш за 700 тыс. руб. (у дэнамінаваных адзінках) уласных сродкаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці. Пытанне працягу будаўніцтва ўздымалася падчас Візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў ГрДУ імя Янкі Купалы 19 кастрычніка 2018 года. Прэзідэнт паабяцаў, што будаўніцтва будзе працягнута. У канцы сакавіка гэтага года будаўнікі прыступілі да работ на аб'екце.
Добраўпарадкоўваць тэрыторыю будучага інтэрната пачалі яшчэ ў мінулым годзе. Так, у красавіку 2018 года выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы розных гадоў заклалі «Алею выпускнікоў».
У тэму:
Сёння ў ГрДУ імя Янкі Купалы студэнты пражываюць у чатырох інтэрнатах. Тры з іх калідорнага тыпу і пабудаваны ў канцы 60-ых гадоў, адно - блочнага тыпу, уведзена ў строй у 2005 годзе. Дзякуючы ушчыльненню у гэтым навучальным годзе ў інтэрнатах універсітэта пражывае каля дзвюх тысяч студэнтаў, што складае больш за 50% ад колькасці прынятых на ўлік маючых патрэбу. Іншагароднія студэнты-першакурснікі ў рамках праграмы "Універсітэт - твой дом" і замежныя студэнты, якія выказалі жаданне пражываць у інтэрнаце, забяспечаны на 100%.
Будаўніцтва інтэрната дасць магчымасць не толькі забяспечыць іншагародніх і замежных студэнтаў жыллём і стварыць камфортныя ўмовы для пражывання, але і павысіць канкурэнтаздольнасць універсітэта сярод абітурыентаў, у тым ліку ў дачыненні да прыгранічных замежных ВНУ, а таксама павялічыць колькасць замежных студэнтаў і штогадовыя даходы ад экспарту адукацыйных паслуг.
{youtube}https://www.youtube.com/watch?v=16SHQ7AKgRU{/youtube}
СМІ аб будаўніцтве інтэрната
Общежитие ГрГУ им. Янки Купалы на 1030 мест введут в строй в 2020 году (БЕЛТА, 04.02.2019)
Строительство нового общежития ГрГУ имения Я.Купалы (ТРК "Гродно", 09.04.2019)
В Гродно начали возводить общежитие ГрГУ имени Янки Купалы. Его введут в строй в год 80-летия вуза ("Гродзенская праўда", 09.04.2019)
В Гродно возобновлено строительство общежития для студентов купаловского вуза (СТВ, 10.04.2019)