Больш за шэсць з паловай тысяч будучых абітурыентаў напішуць каля 18 тысяч тэстаў падчас заключнага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання ў Гродне і Гродзенскай вобласці.
У Гродне тэсціраванне стартавала 5 красавіка. Рабяты ўжо напісалі тэсты па мовах, матэматыцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, Сусветнай гісторыі (найноўшы час). У наступныя выхадныя іх чакае тэсціраванне па біялогіі, грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы. Скончыцца трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання 14 красавіка. Тыя, хто не паспеў зарэгістравацца альбо па ўважлівых прычынах не змог з'явіцца ў асноўныя дні, змогуць напісаць тэсты ў рэзервовыя дні - 19, 20 і 22 красавіка. У раённых цэнтрах тэсціраванне ўжо прайшло з 23 па 26 сакавіка. Больш за чатыры тысячы старшакласнікаў напісалі каля 10 тысяч тэстаў.
Варта адзначыць, што ў адпаведнасці з правіламі правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання, пасля 20 красавіка на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў ўдзельнікі змогуць азнаёміцца са зместам заданняў педагагічных тэстаў і іх рашэннем для выканання работы над памылкамі.
Як распавяла начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Аксана Валюк, на рэпетыцыйным тэсціраванні адбываецца навучанне правільнаму запаўненню бланка адказаў і метадам працы менавіта з тэставымі матэрыяламі. Абітурыенты могуць азнаёміцца з тэхналогіяй выканання тэставых заданняў у межах адведзенага часу, патрэніравацца ў запаўненні бланка адказаў.
- Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні - гэта выдатная магчымасць для будучых абітурыентаў адаптавацца да ўмоў і патрабаванняў удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні. Дзякуючы такой «трэніроўцы» абітурыенты будуць мець менш хвалявання ў перыяд галоўных выпрабаванняў, а значыць, ёсць шанец паказаць лепшы вынік, - падкрэсліла Аксана Валюк.
Падрабязную інфармацыю па пытаннях рэпетыцыйнага тэсціравання можна атрымаць у рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі па адрасе: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101, тэл.: (0152) 74 14 86, 73 01 01,
е-mail:ctest@grsu.by