Праект прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках акцыі кожны жадаючы можа стварыць міні-сюжэт і падзяліцца гісторыяй сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.
Для гэтага неабходна зайсці на сайт Музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы. У раздзеле «Ветэраны»-«Алея памяці» націснуць «Дадаць» і пасля аўтарызацыі запоўніць прапанаваную форму: Прозвішча, імя, воінскае званне, інфармацыя аб ветэране і яго роднасная сувязь з прадстаўніком ГрДУ імя Янкі Купалы.
Варта адзначыць, што праект накіраваны на ўвекавечанне памяці пра членаў сем'яў работнікаў і навучэнцаў ўніверсітэта, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.
Акцыя рэалізуецца па ініцыятыве першаснай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і першаснай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа.