Алімпіяда прайшла ў Валгаградскім філіяле РЭУ імя Г.В. Пляханава.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі студэнты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
Алімпіяда праходзіла ў 2 этапы. Падчас першага тура студэнты вырашалі тэст па функцыянальных абласцях лагістыкі, які быў складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскай лагістычнай асацыяцыі (ELA). У рамках другога тура рабятам было прапанавана вырашыць комплексную задачу па праектаванні сеткі размеркавання кампаніі.
Першае месца па выніках першага тура заняла студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Транспартная лагістыка" Алена Бажко. На трэцім месцы магістрантка 1 курса спецыяльнасці «Кіраванне лагістычнымі сістэмамі» Анастасія Кашчэява. Па выніках другога тура каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала трэцяй.