У рамках акцыі 10 мая ўздоўж навучальнага корпуса факультэта біялогіі і экалогіі высадзілі дзявочы вінаград.
Вінаград высадзілі да 80-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама 55-годдзя факультэта біялогіі і экалогіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі і юрыдычнага факультэта.
Дзявочы вінаград па праве лічыцца адной з самых буйных, хуткарослых і цягавітых шматгадовых ліян. Выгляд яго раскошнай, эфектна чырванеючай ў канцы сезона лістоты, добра знаёмы кожнаму гродзенцу, бо менавіта дзявочы вінаград упрыгожвае будынак галоўнага корпуса купалаўскага ўніверсітэта па вуліцы Ажэшка, 22.
Праз некалькі гадоў зялёна-жоўта-чырвоны «калейдаскоп», які ўпрыгожвае яшчэ адзін будынак навучальнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, будзе радаваць вока прахожых.