Акцыя «Час дамаўляцца» пройдзе 16 мая ў рамках праекту «Экаманіторынг».
У праграме мерапрыемства - ток-шоу з удзелам вядомых людзей Гродзеншчыны і майстар-класы ад будучых юрыстаў, якія пакажуць, як урэгуляваць экалагічныя спрэчкі.
Пра тое, на якую экалагічную інфармацыю мае права чалавек і як ёй скарыстацца раскажуць кіраўнікі і каардынатары трох Архускіх цэнтраў Беларусі. Сярод іх - Архускі цэнтр Рэспублікі Беларусь, Архускі цэнтр г. Гродна і Архускі цэнтр Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў. Спікеры таксама прадставяць інфармацыю аб тым, як працуюць цэнтры ў Беларусі.
Варта адзначыць, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў рамках праекта «Экаманіторынг» распрацоўвае і ўкараняе спецкурс "Архуская канвенцыя" для студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права".
Мерапрыемства пройдзе 16 мая па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22. Пачатак ў 10:00.
Ток-шоу арганізавана сумесна з Орхускі цэнтр г. Гродна. Як распавялі арганізатары, галоўная мэта праекта - прыцягненне грамадскасці да прыняцце экалагічных рашэнняў.