Удзельнікамі алімпіяды сталі каля 700 навучэнцаў 4-11 класаў школ Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей і Мінска.
Па ўмовах матэматычнага спаборніцтва рабяты працягу двух гадзін вырашалі нестандартныя задачы па матэматыцы. Па выніках алімпіяды былі ўзнагароджаны больш за 170 чалавек. Дыпломаў 1 ступені ўдастоены 15 удзельнікаў. Дыпломамі 2 ступені ўзнагароджаны 40 хлопчыкаў і дзяўчынак, а дыпломамі 3 ступені - 67. Акрамя таго 41 навучэнец адзначаны пахвальным водгукам.
Падрабязныя вынікі алімпіяды можна паглядзець на сайце math.grsu.by.
Арганізатарамі алімпіяды выступілі навучальны цэнтр «Школа дакладных наук», факультэт матэматыкі і інфарматыкі і факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Варта адзначыць, што правядзенне падобнай алімпіяды - гэта даўняя традыцыя факультэта матэматыкі і інфарматыкі ў працы са школьнікамі - будучымі абітурыентамі. З 1957 па 1989 год на базе факультэта паспяхова дзейнічала Школа юных матэматыкаў. З 1999 года тут арганізавана праца Школы дакладных навук, у рамках якой з 2000 года праводзіцца штогадовая вочная Алімпіяда па матэматыцы сярод вучняў 5-7 класаў, а з 2010 года штогод праводзяцца 3 тура дыстанцыйнай алімпіяды. У 2018 годзе ўпершыню да ўдзелу ў алімпіядзе былі запрошаны вучні 8-11 класаў, а ў гэтым годзе ў алімпіядзе ўпершыню прынялі ўдзел навучэнцы 4 класаў.
Акрамя таго, на сайце math.grsu.by можна знайсці інфармацыю аб магчымасці навучання на курсах навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук» і падаць заяўку на навучанне ў 2019/2020 навучальным годзе.