Узнагароджанне адбылося 22 мая ў рамках Савета ўніверсітэта.
За высокія дасягненні ў вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці ганаровай граматай адзначаны студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Святлана Абузава і Уладзіслаў Ярашэвіч, студэнты факультэта мастацтваў і дызайну Вераніка Внісько і Максім Марозаў, студэнты юрыдычнага факультэта Бажэна Ярэміч і Дар'я Янчук.
Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Марыя Жук і Алена Кароль, студэнты факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Знатнаў і Ілля Лаўрыновіч, прадстаўнікі філалагічнага факультэта Вольга Лебедзь і Наталля Федарчук, студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Артур Лявахін, Дзмітрый Ушкевіч і Анжаліка Шайко, а таксама прадстаўнікі фізіка-тэхнічнага факультэта Дзяніс Міклаш і Ганна Ядэшка.