Семінар адбудзецца 28 мая ў рамках праекта «IT FOR PARENTS».
Арганізатарамі праекта выступаюць факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій г. Гродна.
Мерапрыемства будзе цікава бацькам 10-17-гадовых дзяцей. У рамках новага праекту «IT FOR PARENTS» бацькі пазнаюць, што такое IT, і якія прафесіі існуюць у гэтай сферы, як дапамагчы дзіцяці з выбарам прафесіі і пабудаваць кар'еру ў IT, стаць дарадцам і сябрам, ім раскажуць пра перавагі і перспектывы прафесіі.
Семінар пройдзе 28 мая 2019 года ў 18:30 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218.
Падчас сустрэчы дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алена Лівак раскажа пра тое, як дапамагчы свайму дзіцяці пачаць IT-кар'еру, а дырэктар Філіяла ДУА «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання» БДУ ў Гродна Галіна Міхальчанка - пра тое, як быць шчаслівым бацькам.
Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй і зарэгістравацца на семінар можна па спасылцы.