Семінар праходзіў 31 мая і 1 чэрвеня на філалагічным факультэце ў межах праекта «Dhoch3» (DAAD).
Навучальныя заняткі для выкладчыкаў нямецкай мовы філалагічнага факультэта і настаўнікаў сярэдніх школ №28 і №39 г. Гродна правялі лектар DAAD у Мінску Тацік Дора, рэферэнт Лейпцыгскага ўніверсітэта Балюк Наталля, рэферэнт Універсітэта Дуйсбуг-Эсэн Гукельсбергер Сюзанна.
У рамках семінара лектары з Германіі навучылі калег з Беларусі працы з двума навучальнымі модулямі «Dhoch3» на платформе Moodle. Выкарыстоўваючы Moodle, выкладчык можа ствараць курсы, напаўняючы іх змесцівам ў выглядзе тэкстаў, дапаможных файлаў, прэзентацый, апытальнікаў і да т.п. Па выніках выканання вучнямі заданняў, выкладчык можа выстаўляць ацэнкі і даваць каментары. Moodle з'яўляецца і цэнтрам стварэння навучальнага матэрыялу і забеспячэння інтэрактыўнага ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі навучальнага працэсу.
У далейшым навучальныя модулі «Dhoch3» будуць выкарыстоўвацца ў нямецкамоўных праграмах навучання ва ўніверсітэце і школах Гродна. Для гэтага выкладчыкі атрымалі паролі да платформы Moodle, дзе размешчаны ўсе вучэбна-метадычнымі матэрыяламі «Dhoch3».
Навучанне адбылося ў рамках двух модуляў. Першы модуль «Метады і прынцыпы дыдактыкі нямецкай мовы» распрацаваны ў Лейпцыгскім універсітэце і ўніверсітэце ім. Юстуса Лібіха ў Гісене пад кіраўніцтвам прафесара Вюрффеля і прафесара Рёслера. Мэта модуля - даць агляд па тэме «Метады і прынцыпы» з акцэнтам на нямецкую мову як замежную і падрыхтаваць настаўнікаў да канкрэтнай практыкі выкладання. Модуль прысвечаны метаду граматычнага перакладу і прамому метаду, аўдыёвізуальным і аудыёмоўным метадам, міжкультурным і камунікатыўным падыходам, драматычнай педагогіцы, арыентацыі на навучэнцаў і самастойнасць навучэнцаў, а таксама прасоўванне вуснай і пісьмовай мовы.
У другім модулі, які распрацаваны ва ўніверсітэце Дуйсбург-Эсэн пад кіраўніцтвам прафесара Хайке Ролла, гаворка ідзе пра планаванне ўрокаў DaF (нямецкай як замежнай) у ВНУ і школах. Пяць тэм модуля ўключаюць у сябе асноўныя пытанні планавання ўрока, аналіз патрабаванняў да вучэбнай праграмы, ацэнку моўных навыкаў і паспяховасці, стварэнне планаў ўрока, а таксама назіранне і адлюстраванне навучання. Матэрыялы складаюцца з уступных тэкстаў, навуковай літаратуры, анатаваных РРТ - прэзентацый, заданняў і практыкаванняў для студэнтаў, а таксама узораў матэрыялаў з розных кантэкстаў навучання.
Па завяршэнні заняткаў, усім удзельнікам былі выдадзены сертыфікаты ўдзельніка ад нямецкага боку.
Арганізатарамі мерапрыемства выступае кафедра рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Адказны за мерапрыемства - загадчык кафедры рамана-германскай філалогіі Надзея Уласюк.
У тэму:
У рамках праекта DAAD «Dhoch3» восем нямецкіх універсітэтаў распрацоўваюць навучальныя модулі ў рэжыме online для іх далейшага выкарыстання ў нямецкамоўных праграмах навучання ва ўніверсітэтах па ўсім свеце.
Модулі ахопліваюць галіны метадалогіі і дыдактыкі, нямецкай мовы з прыкладной скіраванасцю і нямецкай мовы як замежнай ў працэсе навучання і падаюцца для выкарыстання на платформе Moodle.
Асноўная мэта праекта - найбольш аптымальна і гнутка падрыхтаваць настаўнікаў нямецкай мовы ў гэтых абласцях. Гэта прапанова прызначана для выкладчыкаў, якія займаюцца падрыхтоўкай настаўнікаў нямецкай мовы як замежнай, а таксама студэнтаў.