Удзельнікамі спаборніцтваў, якія прайшлі ў Мінску, сталі 14 каманд.
У рамках чэмпіянату ўдзельнікі плавалі на дыстанцыю 100 м, бегалі 1 км, падцягваліся на перакладзіне і стралялі з пісталета ПМ.
У камандным першынстве зборная каманда ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе палкоўніка Лявонція Паўлава, маёра Паўла Кірмеля, маёра Дзмітрыя Карпука і старэйшага лейтэнанта Міхаіла Максімука заняла першае месца.
Акрамя таго, чэмпіёнам Узброеных Сіл у катэгорыі «Начальнік ваеннага факультэта» стаў начальнік ваеннага факультэта палкоўнік Лявонцій Паўлаў, паказаўшы высокія вынікі ва ўсіх чатырох практыкаваннях. Серабро ў катэгорыі «Начальнік курсу» - у начальніка курса маёра Дзмітрыя Карпука. У катэгорыі «Курсавы афіцэр» бронзу заваяваў курсавы афіцэр старэйшы лейтэнант Міхаіл Максімук.