Конкурс праводзіцца ва ўніверсітэце з 2014 года ўжо ў шосты раз.
У конкурсе ўдзельнічалі намеснікі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, куратары студэнцкіх груп, прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта, студэнты 1-5 курсаў, а таксама выкладчыкі каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
У 2019 годзе ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў прынялі ўдзел 27 аўтараў і 8 аўтарскіх калектываў, якія прадставілі на суд конкурснай камісіі 42 метадычныя распрацоўкі. Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Па выніках удзелу за «Метадычную распрацоўку ў галіне ідэалагічнага выхавання» дыпломам узнагароджана старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Алена Корнева. За «Метадычную распрацоўку ў галіне грамадзянскага і патрыятычнага выхавання» дыплома першай ступені ўдастоена дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта Таццяна Прудко, дыплом II ступені ў выкладчыка вышэйшай катэгорыі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алены Жывіцы, дыпломам III ступені ўзнагароджана выкладчык вышэйшай катэгорыі Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Ліпская.
За «Метадычную распрацоўку ў галіне духоўна-маральнага выхавання» дыпломам узнагароджаны аўтарскі калектыў у складзе дацэнта кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта Таццяны Прудко і студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта Аліны Чарняўскай. Дыпломам за «Метадычную распрацоўку ў галіне полікультурнага выхавання» ўзнагароджана старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Наталля Андрэйчык. За «Метадычную распрацоўку ў галіне выхавання псіхалагічнай культуры, патрэбы ў развіцці і самаразвіцці асобы» - аўтарскі калектыў у складзе педагога-псіхолага 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы цэнтра аховы здароўя Кеда Вольгі і начальніка сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы цэнтра аховы здароўя Таццяны Цыральчук.
Дыпломам за «Метадычную распрацоўку ў галіне сямейнага і гендэрнага выхавання» адзначана старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ульяна Жылка, за «Метадычную распрацоўку ў галіне выхавання культуры побыту і вольнага часу» - выхавальнік 1 катэгорыі сектара ідэалагічнай і выхаваўчай работы студэнцкага гарадка Жанна Юргель.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка факультэцкага выхаваўчага мерапрыемства» лепшым стаў аўтарскі калектыў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, у склад якога ўвайшлі старшы выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Алена Піваварчык, студэнткі 3 курса Вольга Міцковіч і Анастасія Пратасавіцкая. Другое месца ў аўтарскага калектыву юрыдычнага факультэта ў складзе старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу Наталлі Бадак, студэнтак 3 курса Карыны Остапук і Анастасіі Апейкінай. Трэцім стала выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Святлана Чувак.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка выхаваўчага мерапрыемства ў каледжы» дыпломам узнагароджана выкладчык першай катэгорыі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Вронка.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка куратарскай гадзіны» дыпломам I ступені ўзнагароджана старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Вольга Мецеж. Дыпломам II ступені адзначана выкладчык вышэйшай катэгорыі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Іванова. Дыпломам III ступені ў намесніка дэкана юрыдычнага факультэта Ірыны Майсеевай.
Як распавялі арганізатары, мэта конкурсу - удасканаленне сістэмы метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу і падтрымка інавацыйных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўніверсітэце.
Па рашэнні конкурснай камісіі лепшыя матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы у 2019 годзе будуць уключаны ў зборнік і размешчаны на сайце ўніверсітэта.