Акцыя прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і да 75-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках акцыі першасная арганізацыя купалаўскага ўніверсітэта ГА «БСЖ» сумесна са студэнтамі факультэта эканомікі і кіравання пабывалі ў гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Петрыга.
Старшыня Беларускага саюза жанчын Марына Карпіцкая падарыла Надзеі Ульянаўне рукотворную кнігу «Жывем! Помнім! Ганарымся!». У кнізе сабраны лепшыя малюнкі ў гонар Дня Перамогі і лісты Невядомаму салдату, якія напісалі студэнты, навучэнцы каледжаў, педагогі купалаўскага ўніверсітэта.
Надзея Ульянаўна падзялілася ўспамінамі аб ваенных падзеях, прачытала вершы. Купалаўцы правялі генеральную ўборку і пасля ўсе разам арганізавалі чаяванне з прысмакамі і садавінай, казалі пра свае поспехі ў вучобе і грамадскім жыцці.