Купалаўцы адзначаны падзякай Савета Міністраў, дыпломам Фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і граматай Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Так, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Разалія Сярэдзіч адзначана падзякай Савета Міністраў. Дыплом Фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» уручаны студэнтцы 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Таццяне Абдулхаевай. Граматай Міністэрства спорту і турызму Беларусі адзначана студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Лізавета Шыркевіч.
Ушанаванне валанцёраў прайшло ў Мінску ў парку «Дрымлэнд», дзе ў дні II Еўрапейскіх гульняў размяшчалася фестывальная зона. Для рабят быў падрыхтаваны фестываль з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, вялікім фудкортам, конкурсамі і забаўкамі, выступамі дыджэяў і вядомых беларускіх выканаўцаў.
Нагадаем, што ўсяго для арганізацыі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года было задзейнічана больш за восем тысяч валанцёраў, з іх 280 - з ГрДУ імя Янкі Купалы. Купалаўцы працавалі ў Мінску і Гродне, на фан-зонах і на памежных пунктах пропуску. Рабяты былі задзейнічаны на пунктах акрэдытацыі, пратакола, медыцынскага абслугоўвання, дапамагалі ў працы са СМІ і на пунктах прыбыцця. Сярод кірункаў дзейнасці таксама лінгвістычныя паслугі, тэхнічная падтрымка і многае іншае.